“Санет” наладжвае прэзентацыі кніг
Нядаўна рэспубліканскае ААП “Белкніга” адкрыла ў Слоніме вялікую кніжную краму “Санет”.
Кіраўніцтва “Санета” ў ліпені распачынае сустрэчы з беларускімі літаратарамі і наладжванне прэзентацый кніг і аўтограф-сесій.
2 ліпеня ў “Санеце” адбудзецца прэзентацыя кніжных навінак выдавецтва “Беларусь” і кніг для дзяцей Алесі Коршак.
4 ліпеня “Санет” запросіць на сустрэчу са слонімскім літаратарам, журналістам і краязнаўцам Сяргеям Чыгрыном, які будзе прэзентаваць свае кнігі “Гістарычная мазаіка Слонімшчыны” і “Літаратурная Слонімшчына”.
18 ліпеня Уладзімір Хурсік прэзентуе сваю кнігу пра род і лёс Магдалены Радзівіл, а 23 ліпеня пісьменніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая пазнаёміць слонімцаў з казкамі для юных чытачоў.
Беларускае Радыё Рацыя, Слонім