“Саргасава мора”: кніга пісьменніка і журналіста



Гарадзенскі пісьменнік Сяргей Астравец прадставіў у арт-галерэі „Крыга” сваё “Саргасава мора”. Кніга з марской і пірацкай назвай сабрала ў сабе апавяданні, якія пісаліся больш за 10 год.

ast1

Выданне стала адзінай папяровай кнігай аўтара за апошнія 7 год. У 2012 годзе ў пісьменніка выйшлі ў свет дзве кнігі, але яны пабачылі свет у электронным выглядзе на старонцы Kamunikat.org

Пра сваю працу журналіст і празаік Сяргей Астравец распавёў слухачам Беларускага Радыё Рацыя :

– 21 апавяданне, прычым апошняе даволі вялікае – 72 старонкі. Сабраў апавяданні за пятнаццаць гадоў. Калі мне ў Саюзе пісьменнікаў прапанавалі падрыхтаваць кніжку, я некаторыя дапісваў, некаторыя перапрацоўваў. Ніколі не думаў, што сам гэтым буду займацца, але аказалася, што гэта вельмі цікавы творчы працэс.

Валянцін Дубатоўка, старшыня Гарадзенскага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў:

– Яго можна лічыць пісьменнікам са сваім тварам. Сталы пісьменнік, хоць гадоў мае яшчэ небагата. Ён піша сур’ёзныя філасофскія творы. У такім стылі ў нас у Гародні мала хто працуе.

Усе папярэднія кнігі Сяргея Астраўца сталі бібліяграфічный рэдкасцю,  а на сустрэчу з аўтарам прыйшлі яго сябры з Саюзу беларускіх пісьменнікаў, а таксама яго  сябры і добрыя знаёмыя празаіка. Сустрэча нагадвала цёплыя сямейныя пасядзелкі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня