Саша Мінёнак прадставіць Беларусь на дзіцячым «Еўрабачанні»
12-гадовы Саша Мінёнак адправіцца на дзіцячае «Еўрабачанне-2016» ад Беларусі. Юны выканаўца стаў пераможцам фіналу нацыянальнага адбору на папулярным міжнародным песенным конкурсе.
За права выйсці на сцэну дзіцячага «Еўрабачання-2016» ад нашай краіны змагаліся восем сольных выканаўцаў і дзве групы.
Лідар вызначыўся шляхам адначасовага галасавання гледачоў і прафесійнага журы. Песня Сашы «Музыка моих побед» пра яго імкненне знайсці сябе ў музыцы, пра тое, што ён хацеў бы прысвяціць сваё жыццё музыцы і сцэне, пакінуць свой след — вывела яго на першае месца.
