Саяпін: Гэтая кніга – энцыклапедыя гарадзенскіх вуліц
Гарадзенскі краязнаўца Віктар Саяпін выпусціў дзякуючы друкарні “ЮрСаПрынт” кнігу па гісторыі гарадзенскіх вуліц. Выданне мае назву “50 гарадзенскіх вуліц” і пісалася больш за 20 год.
Больш за 300 старонак, цікавыя фотаздымкі і мапы гораду – кніга сапраўды выглядае як энцыклапедыя ў параўнанні з папярэднімі выданнямі аўтара.
Якія цікавыя вуліцы былі ў Гародні, Віктар Саяпін распавёў Беларускаму Радыё Рацыя:
– Самыя дзіўныя вуліцы ў нас хіба ўжо засталіся ў гісторыі. У нас быў, напрыклад, Вар’яцкі завулак.
Па словах Віктара Саяпіна, кніга будзе цікавая любому жыхару і госцю Гародні, усім, хто цікавіцца гісторыяй гораду.
Набыць яе можна як у самым выдавецтве, так і ў любой гарадзенскай кнігарні.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня