Новыя кнігі ад Саюза беларускіх пісьменнікаў



Саюз беларускіх пісьменнікаў працягвае выдаваць кнігі ў серыі “Кнігарня пісьменніка”.

„У гэтай серыі нядаўна пабачылі свет некалькі кніг старэйшых пісьменнікаў – зборнік аповесцяў Віктара Казько “Час збіраць косці” і кніга выбранай прозы Анатоля Кудраўца “Зюзюля пракукуе заўтра…”, – кажа намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Алесь Пашкевіч:

– Анатоль Кудравец яшчэ пры жыцці паспеў укласці свой зборнік. Анатоль Кудравец і Віктар Казько – вядомыя літаратары Беларусі.

У зборнік Анатоля Кудраўца ўвайшлі выбраныя апавяданні і аповесць “Развітанне”.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя