Саюз беларускіх пісьменнікаў прыняў новых сяброў



На пасяджэнні Рады Саюза беларускіх пісьменнікаў адбыўся прыём новых сяброў.

Гаворыць старшыня прыёмнай камісіі Саюза Аксана Спрынчан:

Мне прыемна, што цяпер з намі Алесь Бычкоўскі, Валеры Карбалевіч, Алесь Радкевіч і Ганна Севярынец. Яны працуюць у розных жанрах. Гэта фантастыка, як у Алеся Бычкоўскага, у Валерыя Карбалевіча – палітычны партрэт. Алесь Радкевіч – гэта краязнавец, які збірае вельмі цікавыя матэрыялы пра рэпрэсіі ў гады вайны, што мала даследавана зараз. Ганна Севярынец са сваімі мастацкімі творамі і з даследаваннямі пра Уладзіміра Дубоўку і Алеся Дудара.

Таксама на Радзе абмяркоўвалі план ушанавання памяці рэпрэсаваных у сталінскія часы пісьменнікаў, стварэнне пры Саюзе секцыі сцэнарыстаў і іншыя працоўныя пытанні.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара