СБП рыхтуецца да з’езда



Саюз беларускіх пісьменнікаў рыхтуецца да свайго чарговага з’езда. Ён адбудзецца ў наступным, 2016-ым годзе. На з’ездзе абмяркуюць не толькі дасягненні творчай арганізацыі за мінулыя гады, але і вызначаць планы на бліжэйшыя 5 год.

Барыс Пятровіч

Барыс Пятровіч (Фота lit-bel.org)

Кажа старшыня СБП Барыс Пятровіч:

– Таксама ёсць ідэя хоць бы раз на год выдаваць дайджэст сучаснай беларускай літаратуры – лепшыя творы, якія выйшлі ў розных выданнях, не толькі ў “Дзеяслове”, на ангельскай мове. Можа не цалкам раманы перакладаць, а ўрыўкі з раманаў, але вершы, апавяданні даваць у поўным выглядзе. Пакуль што гэта ідэя круціцца, як яна хутка рэалізуецца, я не ведаю, але на ўзроўні ідэі гэта ўжо жыве.   

Саюз беларускіх пісьменнікаў плануе і надалей выдаваць літаратурныя альманахі ўсіх абласных арганізацый СБП. Таксама да друку рыхтуецца шэраг кніг, у тым ліку і аўтараў з рэгіёнаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя