СБП узнагародзіць пераможцаў літконкурсу „Экслібрыс”



Сёння кіраўніцтва Саюза беларускіх пісьменнікаў на ўрачыстай цырымоніі ўзнагародзіць пераможцаў літаратурнага конкурсу „Экслібрыс” імя Аляксандра Уласава. Сёлата на конкурс прымаліся эсэ ў жанры нон-фікшн.

Кіраўнік праектаў СПБ Юлія Цімафеева паведаміла, што імёны пераможцаў журы агучыла загадзя:

– Імёны прэтэндэнтаў ужо вядомыя – гэта Крысціна Бандурына, Антон Рудак, Ганна Севярынец, Аляксей Шэін і чалавек, які хаваецца пад псеўданімам, гэта ў пэўнай ступені такая інтрыга нашага конкурсу, Хведар Сумкін. Уганаруем іх дыпломамі, а таксама прызамі ад кампаніі “Prestigio”.

Імпрэза адбудзецца сёння ў Менску ў Крэатыўнай прасторы ЦЭХ. Пачатак у 18.30. Усе творы пераможцаў конкурсу будуць надрукаваныя на сайце Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя