“Сейбіт” Юрыя Каліны зноў атрымаў узнагароду



На Х-м “Міжнародным каталіцкім фестывалі хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм “Magnificat-2014” у Глыбокім галоўны прыз Глыбоцкага райвыканкама атрымаў дакументальны фільм беластоцкага рэжысёра Юрыя Каліны – “Сейбіт”.

У абгрунтаванні гаворыцца, што высокая ўзнагарода прысуджаецца сцэнарысту і рэжысёру з “За экраннае ўвасабленне адданасці хрысціянскай традыцыі і адлюстраванне праўды жыцця”:

– Прыемна перш за ўсё таму, што тэматыка беларусаў, якія пражываюць у Польшчы, пашыраецца. Сюды прыязджаюць дзясяткі журналістаў, кінарэжысёраў, якія глядзяць гэтыя фільмы, некаторыя ўпершыню дарэчы чуюць, што ў Польшчы на Падляшшы жывуць беларусы, якія яшчэ захоўваюць сваю родную культуру. Дзякуючы гэтаму наша культура пашыраецца.

У конкурснай праграме юбілейнага “Magnificat-2014” былі заяўленыя 43 кінастужкі з 16 краін свету.

Юрый Каліна таксама з задавальненнем прыняў узнагароду іншага, праваслаўнага фестывалю “Сустрэча” ў Обнінску, у Калужскай вобласці Расеі.

[youtube id=”3lOXp6ndnpA&list=PLLxQpYG35cp33vUQ6h620ysrQW4805X1u”]

“Сейбіт“, дак. фільм Юрыя Каліны.

Кастусь Бандарук, Беларускае Радыё Рацыя