“Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917-1929″
“Сэксуальная рэвалюцыя ў Савецкай Беларусі. 1917-1929-я гады”. Так называецца кніга гісторыка Аляксандра Гужалоўскага, якую ён прэзентаваў у сталічнай Галерэі “TUT.BY”.
Гаворыць аўтар:
– Двухспальны ложак – гэта было немагчыма. Гэта быў прызнак буржуазнасці. Звычайны залаты пярсцёнак – забудзьце пра яго. Такія людзі траплялі ў катэгорыю тых, каго не возьмуць у „нашую светлую будучыню”. Паўліна Мядзёлка, якая трапіла ў БССР у 1925 годзе з Рыгі, пакідае такія ўспаміны: “Прыйшлі ў наркамасветаўскую сталоўку паесці з братам. Брат пасля абеду спрабаваў падаць мне жакет. Чыноўнікі наркамасветы пачалі рагатаць: “Вось якія панічы знайшліся!”.
Кніга Аляксандра Гужалоўскага – першая, у якой разглядаюцца пытанні дзяржаўнага рэгулявання сэксуальнага жыцця ў БССР напачатку ХХ-га стагоддзя.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара