Сэлфі па-беларуску



У Берасці стартуе конкурс сэлфі па-беларуску. Яго арганізатары – прадстаўнікі агенцтва рэгіянальнага развіцця ‘‘Дзедзіч‘‘. Фотаконкурс ладзіцца ў межах кампаніі ‘‘Наша мова‘‘ і накіраваны на папулярызацыю беларускай мовы і культуры. Берасцейцам прапануюць сфатаграфавацца на фоне беларускага надпісу або з любымі словамі ў кадры па-беларуску, – адзначыла адная з ініцыятараў фотаспаборніцтва Алена Каховіч:

– Па-першае, сэлфі – гэта даволі модна. У Берасці, на жаль, не так шмат слоў на беларускай мове ў параўнанні з іншымі гарадамі. І адная з мэтаў конкурсу, каб людзі самі  знайшлі гэтыя надпісы. Хочацца, каб усё выглядала больш сучасна і больш нова.

Галоўная ўмова – у кадры павінен быць аўтар і выразна бачны надпіс па-беларуску. Да ўдзелу запрашаюцца жыхары Берасця і госці горада без абмежаванняў узросту, да разгляду прымаюцца як здымкі, так і відыё. Усе працы можна дасылаць да 12 кастрычніка на эмэйл [email protected].

veloforum2014-011-595x443

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце