Аляксей Шэін прэзентуе «Сем камянёў» у Віцебску
Былы сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі напісаў чарадзейную казку для дзяцей і падлеткаў «Сем камянёў».
Аляксей не хоча, каб кніга засталася даступнай толькі для наведнікаў некалькіх сталічных кнігарняў, і будзе дамаўляцца з раённымі бібліятэкамі, каб тыя ўзялі беларускамоўнае фэнтэзі ў свае фонды. А таксама ён плануе праехаць з прэзентацыяй кнігі па гарадах Беларусі. У чацвер ён прэзентуе кнігу ў Віцебску на Арт-базе, кажа кіраўнік гэтай культурніцкай пляцоўкі Уладзімір Булаўскі:
– 21 траўня адбудзецца прэзентацыя прыгодніцкага рамана «Сем камянёў» Аляксея Шэіна. Па словах аўтара, – гэта першы фэнтэзі прыгодніцкі раман, напісаны ў класічных традыцыях Толкіна і Льюіса, але адаптаваны пад беларускую рэчаіснасць.
Кніга выйшла накладам у 2000 экзэмляраў. Мастацкае афармленне кнігі выканаў вядомы кніжны графік Раман Сустаў.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
