„Сем ружаў” ад „Галіяфаў”
Выдавецтва “Галіяфы” сёлетняй восенню парадуе новымі выданнямі юнага чытача і маладых бацькоў. Ужо пабачыла свет прыгожая кніга Надзеі Ясмінскай „Сем Ружаў”. Выдавецтва атрымала з друкарні сігнальныя асобнікі.
Кажа дырэктар выдавецтва Зміцер Вішнёў:
– Гэтая кніга аформлена Кацярынай Дубовік. Прычым, у свой час, вокладка гэтай кнігі экспанавалася на розных фестывалях, атрымлівала першыя месцы, таму кніжка ўся шматкаляровая, вялікага фармату, у цвёрдай вокладцы. Думаю, гэта сапраўдны падарунак для сем’яў, у якіх ёсць малыя дзеці.
Надзея Ясмінска – маладая менская пісменніца, 1985 года нараджэння. Але яна ўжо аўтар шэрагу кніг. Пісьменніца прыдумала чароўную краіну Эрмінцію, якую ад кнігі да кнігі засяляе манархамі і бунтаўнікамі, чараўнікамі і самымі незвычайнымі жывёламі і раслінамі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
