“СеменаБенд” выступіў у Кіеве
Украінскія байцы не толькі абараняюць краіну ад расейскай агрэсіі, але і часам дзеля падтрымання настрою і баявога духу ладзяць канцэрты.

Так, украінска-беларускі гурт “СеменаБенд”, які цяпер таксама ваюе, нядаўна паспеў выступіць у кіеўскім клубе. У крыху змененым складзе. Чаму – распавёў лідар калектыву “СеменаБенд” Сямён:
– Галоўнай складанасцю было тое, што барабаншчыка нашага “Дзёна” – беларуса, які ваюе за Узброеныя сілы Украіны, выклікалі на баявое заданне. Мы выйшлі без барабаншчыка, але прыйшоў Арцём, які прыехаў з камандзіроўкі з Рыўнага. Ён паклікаў свайго таварыша-барабаншчыка.
– Я вельмі рады, што трэк-ліст выйшаў толькі ўкраінамоўны. Мы не гралі нашых песень на мове акупанта.
Да ўсяго музычную імпрэзу паэзіяй падтрымала ўкраінская актрыса Елізавета Краснічэнка.



Беларускае Радыё Рацыя
