Семінар, прысвечаны маладнякоўцам, у Нацыянальнай бібліятэцы



У рамках рэспубліканскага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» (2019–2023) у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбудзецца навукова-практычны семінар, прысвечаны ўшанаванню памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на радзіме.

Дата: 3 лютага

Час: 11.00

Месца: Міжнародны прэс-цэнтр (пам. 308), Нацыянальная бібліятэка, пр-т Незалежнасці, 116, Менск 

Плануецца абмеркаваць наступныя тэмы:

— жыццё і творчая спадчына Алеся Гурло, сябра літаб’яднання «Маладняк»;

— ушанаванне памяці пісьменнікаў-маладнякоўцаў на радзіме (музеямі, бібліятэкамі, асобнымі даследчыкамі);

— вынікі дзейнасці апошніх гадоў працы сумеснага праекта «На хвалі часу, у плыні жыцця» (2019–2021).

Да ўдзелу запрашаюцца літаратуразнаўцы, спецыялісты музейнай і бібліятэчнай справы, архівісты, гісторыкі, краязнаўцы.