Семінары з прадстаўнікамі Шведскага саюзу пісьменнікаў



3-5 сакавіка ў Менску адбываюцца семінары з прадстаўнікамі Шведскага саюзу пісьменнікаў.

3 сакавіка, у аўторак у Літаратурным Музей Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30) адбыўся семінар  “Тэмы і праблемы” з удзелам сябраў Шведскага саюзу пісьменнікаў Катарыны Б’ярвал, Анэт Розэнгрэн і Генрыка Бергрэна.

[Not a valid template]

Падчас семінару пісьменнца Катарына Б’ярвал распавяла, што ў Швецыі свабоду слова абмяжоўвае не дзяржава, а крайне правыя, якія не падтрымліваюць палітыку шматкультурнасці і стаўленне да мігрантаў і часта пагражаюць пісьменнікам ліберальных поглядаў.

Вяла сустрэчу Наталля Гардзіенка, старшыня секцыі нон-фікшн Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

 

Паліна Сцепаненка, Беларускае Радыё Рацыя