У Менску прэзентавалі выданні беларускай інтэлектуальнай спадчыны



Новую серыю выданняў беларускай інтэлектуальнай спадчыны прэзентавалі ў сталічным «Музеі міні».

Распавядае Наталля Гардзіенка – намеснік дырэктара Дзяржаўнага музея літаратуры і мастацтва.

Гэта прэзентацыя першых 2 кніг новай кніжнай серыі «Спадчына: агледзіны»: кнігі выбранага Тамаша Грыба і Уладзіміра Самойлы. Мы хацелі сабраць менавіта беларускую частку Спадчыны. Я ведаю, што ў Варшаве зараз ці рыхтуецца, ці ўжо выйшла кніга нямецкамоўных і польскамоўных прац Уладзіміра Самойлы. Вось так супала, што прыкладна ў адзін час гэты дзеяч у розных мовах вяртаецца ў сённяшнюю прастору.

Выданне спадчыны дзеячоў беларускага руху міжваеннага часу ў Вільні сталася магчымым намаганням грамадскага аб’яднання – «Згуртаванне беларусаў свету Бацькаўшчына» і іх спонсараў.

Наступнай кнігай серыі павінна стаць выданне, якое распавядзе пра тое, як беларусы-эмігранты ў 50-ыя гады, не маючы доступу да беларускіх бібліятэк і архіваў, здолелі выдаць збор твораў Янкі Купалы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя