Севярын Квяткоўскі: “Каларадская пушча” – кніга для тых, хто думае



У Гародні ў Цэнтры гарадского жыцця журналіст і пісьменнік Севярын Квяткоўскі прадставіў сваю новую працу – кнігу “Каларадская Пушча”.

На думку пісьменніка, у кнізе прадстаўлены два сусветы, у якіх жыве Беларусь.

– У сваёй кнізе я развёў гэтых людзей – якія хочуць змяняцца, а іншыя не хочуць змяняцца. Пра што кніга? Пра фантазію. Як у каго яна працуе. Заклікаю набыць і прачытаць кнігу. Я адразу кажу, калі вам падабаецца сатыра, палітычная сатыра, вам будзе цікава, вам будзе весела, вы адпачнеце. Але вам будзе і пра што падумаць.

Пісьменнік упэўнены, што кніга будзе цікавая тым чытачам, хто любіць сатыру і ўмее думаць.

– Я для свайго рамана прыдумаў такую назву „раман-комікс”. Калі пачнеце чытаць, вас чакае такая феерыя зменаў дэкарацый. Я спадзяюся, што не перабаршчыў з гэтым і што гэтыя тэмы, якія я туды закінуў… скажам так, будзе часу і натхненне для таго, каб падумаць.

 

Кніга была створана дзякуючы краўдфандынгу, і яе можна набыць як у дзяржаўных кнігарнях, так і ў прыватных распаўсюднікаў.

Беларускае Радыё Рацыя