У Гданьску завяршыўся сезон курсаў Мова Нанова



У Гданьску завяршыўся чарговы сезон курсаў Мова Нанова. Асноўнае дасягненне – шмат тых, хто прыйшоў на заняткі і зусім не размаўляў па-беларуску, а цяпер мова прысутнічае ў іх паўсядзённым жыцці.

Распавядае адна з галоўных арганізатараў Надзея Маляўка:

– Сезон, канешне, быў насычаны. І ў мяне з’явілася больш досведу ў правядзенні гэтых курсаў, таму што я была больш аматар і арганізавала гэтыя курсы з таго, што я бачыла, з таго, што я ведала. Са свайго папярэдняга досведу, можна сказаць.

Надзея Маляўка дадала, што бліжэйшыя заняткі ў межах курсаў Мова Нанова ў Гданьску пройдуць ужо ўвосень. Сачыць за абвесткамі можна праз сацыяльныя сеткі.

Беларускае Радыё Рацыя