“Сезоны мястэчка Ленін”



У Менску ў Музеі гісторыі і культуры габрэяў Беларусі прэзентавалі фотавыставу Альфрэда Мікуса “Сезоны мястэчка Ленін”, прысвечаную ўнікальным драўляным надмагіллям на мясцовых габрэйскіх могілках.

Гаворыць сам фотамастак. 

– Езджу па Палессі і заўсёды праязджаю па трасе Жыткавіцкай. Там пяць кіламетраў да гэтага пасёлка Ленін. І кожны раз заязджаю ў любы час сутак, у любую пару года на гэтыя могілкі проста паблукаць у цішы. Гэта не звязна з гісторыяй, памяццю, проста нейкія мастацкія сюжэты, дзе адным з дамінантаў з’яўляюцца вось гэтыя драўляныя надмагіллі – мацэвы з выціснутым шрыфтам.

Ленін – мястэчка, вядомае з летапісаў пад гэтай назвай з XVI стагоддзя. У міжваеннай Польшчы яно ўваходзіла ў склад Палескага ваяводства, а з 1952 года, пасля ліквідацыі Пінскай вобласці, стала вёскай Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск