Шалкевіч выступіў у Гародні
Вядомы беларускі бард Віктар Шалкевіч выступіў на курсах „Мова Нанова” ў Гародні.
На сустрэчу прыйшло амаль 4 дзясяткі гарадзенцаў рознага ўзросту. Большасць з прысутных слухалі Шалкевіча ўпершыню:
– Здаецца, быў ужо, не першы раз, але толькі адна мне знаёмая песня, усе для мяне сёння былі новымі. Гэта так прышпільна і цікава.
– Спадабалася ўсё выступленне.
– Самі заняткі вельмі цікавыя, тэматыка была пра музыкаў, вельмі шмат новых фактаў я спазнала пра беларускіх музыкаў. І, канешне, спадабаўся выступ Віктара.
Па словах Віктара Шалкевіча, для яго няма розніцы перад якой аўдыторыяй выступаць:
– З аўдыторыяй трэба працаваць увогуле. Чалавек ужо 40 год стаіць на сцэне, то што ён не можа з аўдыторыяй працаваць? Зможа, канешне. Якая розніца – 300 ці 20 – усё роўна аддаеш, спяваеш, не шкадуючы сябе.
Перад выступам Шалкевіча адбылася невялічкая гульня, і яе пераможцы адрымалі ў якасці прызоў цікавыя беларускія кніжкі.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Сяргея Апановіча