„Шапэн у Ваньковічаў”



Да 210-годдзя з дня нараджэння Фрэдэрыка Шапэна ў менскім Доме Ваньковічаў адбыўся канцэрт з яго твораў. Распавядае фагатыст і даследчык музыкі Аляксей Фралоў:

– Творчасць Фрыдэрыка Шапэна і яго лёс, як біяграфія і лёсы іншых нашых рамантыкаў, я маю на ўвазе і польскіх, і беларускіх з былой Рэчы Паспалітай. Ён вельмі красамоўны, вельмі сімвалічны, вельмі паказальны, як прыклад, прыклад любові да Айчыны, прыклад таго, што немагчыма забыць, прыклад таго, што гэта Айчына кліча, як самае важнае ў жыцці.

Канцэрт „Шапэн у Ваньковічаў” у выкананні салістаў ансамбля „Вытокі” праходзіў без слухачоў у рэжыме інтэрнет-трансляцыі. Ён адбыўся, дзякуючы падтрымцы Польскага інстытута ў Менску.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск