„Шчырая фатаграфія” Аляксандры Зензінай
У гарадзенскім „Цэнтры гарадcкога жыцця” прайшоў вернісаж фотаработ Аляксандры Зензінай. Імпрэза для аўтара была неспадзяванай, бо яе арганізавалі сябры і кліенты.
Выстава „Шчырая фатаграфія” шчыра здзівіла Аляксандру, якая прыйшла па запрашэнні і ўбачыла свае творы ды сяброў з кветкамі:
– Я ўвогуле думала, што тут усё закрыта, і што я пайду кудысьці далей. Я сапраўды вельмі ўдзячная ўсім сваім сябрам за тое, што яны гэта зрабілі для мяне, што ім здаецца, што я вартая таго, каб мяне можна было павесіць у „Крызе”. Дзякуй, дзякуй, дзякуй!
Як кажуць арганізатары, прафесійныя фатографы і аднакурснікі Аляксандры па ўніверсітэту, яе фотаработы збіраліся з розных крыніц. Цяпер яна шмат часу прысвячае працы з дзецьмі, як валанцёр, кажа фатограф Ілля Гілей:
– Саша вельмі сціплы чалавек, мы ўжо даўно чакалі, калі яна арганізуе сваю выставу. Напэўна мы б яшчэ доўга чакалі, калі б не ўзялі і самі не арганізавалі ўсіх тых, каго яна фатаграфавала, не папрасілі скінуцца па два-тры ўлюбёных здымка і такім чынам неяк стварылі экспазіцыю.
Як кажа сама мастачка Аляксандра Зенсіна: „Прыгажосць – гэта заўсёды размова пра знешнасць, не пра нейкія ідэальныя прапорцыі ці іншае. Гэта унутраныя якасці чалавека. Выстава будзе адкрыта да 3-га снежня ў „Цэнтры гарадскога жыцця”.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня