Шэрлак Холмс па-беларуску
Шэрлак Холмс па-беларуску: выйшла другая кніга перакладаў. Каб “Нататкі пра Шэрлака Холмса” пабачылі свет, аматары брытанскага дэтэктыва сабралі амаль 62 мільёны рублёў.
Кніга ўключае тузін апавяданняў – гэта поўны варыянт, адрозны ад амерыканскага выдання. Акрамя таго, беларускі пераклад больш блізкі да арыгіналу, чым рускі, – сцвярджае менеджар праекту Ганна Янкута:
– У рускіх перакладах, якія большасць з нас чытала ў дзяцінстве, сапраўды многія паняткі перакладаюцца з ангельскай мовы не вельмі дакладна. Магчыма гэта звязана з тым, што перакладчыкі не лічылі патрэбным паглябляцца ў дэталі, а магчыма нешта складана было раскапаць у той час.
Беларускамоўныя “Нататкі пра Шэрлака Холмса” дадаткова ўключаюць амаль 20 старонак каментароў да тых ці іншых з’яваў і паняцьцяў. У наступную кнігу ўвойдуць дзьве самыя першыя аповесьці Артура Конан Дойла пра дэтэктыва з Бэйкер-стрыт – “Эцюд у пунцовым” і “Знак чатырох”. Палова перакладу ўжо выкананая.
Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя