Школа маладога літаратара пры СПБ пачынае новы сезон
Школа маладога літаратара пры незалежным Саюзе беларускіх пісьменнікаў пачынае новы сезон.
Пра сёлетнія змены ў нефармальнай літаратурнай адукацыі распавядае старшыня Саюзу беларускіх пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
– Сёлета мы будзем вучыць не толькі празаікаў, але і паэтаў-перакладчыкаў. Дадаецца цэлая група. Тое, пра што нас даўно прасілі зрабіць. Але засталіся пакрыўджанымі крытыкі. Заўважаю інфармацыю, якая з’яўляецца зараз. Можа быць на будучыню варта было б падумаць пра тое, што варта было б збірацца разам маладым крытыкам. Прынамсі, калі не вучыцца гэтай справе, то проста вучыцца абмяркоўваць творы сучаснай літаратуры беларускай. І я думаю, што гэта было б важна зрабіць.
Практычна ўсе навучэнцы Школы маладога літаратара пры заканчэнні нефармальных курсаў атрымліваюць унікальную магчымасць выдаць сваю першую кніжку коштам незалежнага Саюзу беларускіх пісьменнікаў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск