Алег Дзярновіч: Хоць гэта і парадокс, але спадчыну мы канстуюем самі



Ці варта пераасэнсоўваць мінулае краіны з пазіцый сённяшняга дня? Пра гэта тачылася дыскусія ў Менску ў “Школе ВКЛ”, якая дзейнічае пры Лятучым універсітэце. На спрэчку сабраліся слухачы розных курсаў гэтай альтэрнатыўнай, адносна афіцыйнай вышэйшай адукацыі, установы. Гаворыць кіраўнік “Школы ВКЛ” гісторык Алег Дзярновіч:

Наша школа не дублюе гістарычных факультэтаў. У пэўным сэнсе гэта дыскусійны клуб, дзе мы дыскутуем па канкрэтных кніжках, канкрэтных тэкстах, якія вывучаем. І мы ўсе ўцягнуліся ў абмеркаванне тэмы спадчыны. Гэта можа падацца парадоксам, але спадчыну мы ствараем. Але на базе чаго? І тут без ведаў ужо не абысціся. Спадчына актуальная ў тым сэнсе, што мы кожны раз яе аднаўляем. І ў гэтым ёсць небяспека: пры жаданні мы можам тварыць са спадчыны хімер.

img_0636

Курс навучання ў “Школе ВКЛ” – адзін з самых доўгіх у “Лятучым універсітэце” – два з паловай гады. Перад яго заканчэннем наведвальнік мусіць прэзентаваць навуковую працу, іначай так і застанецца слухачом, а не выпускніком.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск