Школе прысвоілі імя Караткевіча і адкрылі шыльду па-расейску



У пятніцу, 25 лістапада, на будынку Аршанскай сярэдняй школы № 3 адкрылі мемарыяльную шыльду ў гонар прысваення ўстанове адукацыі імя класіка беларускай літаратуры Уладзіміра Караткевіча (1930-1984).

І што дзіўна, шыльду класіку беларускай літаратуры адкрылі на расейскай мове. І тут, дзе пачынаў вучыцца пісьменнік у 1938 годзе, азмрочылі яго імя і ўсю беларускую літаратуру. Калі б быў жывы Уладзімір Сямёнавіч, ён сарваў бы гэту шыльду са сцен школы. Як жа так?!..

Шыльду адкрывалі старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Аршанскага райвыканкама Ігар Ісачанка, пляменніца пісьменніка Алена Сінькевіч. Няўжо яны ўсе не бачылі на якой мове напісана шыльда?..  

Беларускае Радыё Рацыя