“Шлях Альгерда”
“Шлях Альгерда”. Фота-мастацкая выстава, прысвечаная вялікай перамозе літоўскіх войскаў над татарамі пры Сініх Водах у 1362 годзе, адкрылася ў Менску.
Гаворыць мастак Мікола Купава:
– Тэма Альгерда, яна невычэрпная. Гэта той магніт, які заўсёды працуе дзеля мастакоў, каб адлюстраваць свае тэмы ў гэтай вялікай тэме. Мы кожны раз праз пяць гадоў робім такія выставы, прысвечаныя гэтай падзеі. Бацьку Альгерда ўдалося аб’яднаць усе этнічныя беларускія землі ў адной дзяржаве – ад Бугу да Дняпра і Сожа, ад Прыпяці да Віліі. А Альгерд павялічыў гэтую дзяржаву ў два разы.
У выніку перамогі на Сініх Водах ліцвінскія войскі вызвалілі Украіну ад татарскага ярма, яна ўвайшла ў склад Вялікага княства літоўскага, што вызначыла яе еўрапейскі вектар развіцця на наступныя стагоддзі.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
