„Шляхам сумоўя” паэта Зьніча з Жыровічаў



У Слонімскай друкарні пабачыла свет новая кніга паэта і публіцыста з Жыровічаў Зьніча „Шляхам сумоўя”.

Гэта вялікі том, які налічвае ажно 520 старонак і мае наклад 1000 асобнікаў. У новым выданні Зьніча змешчаныя архіўныя матэрыялы, звязаныя з жыццём і дзейнасцю літаратара, а таксама выбраныя публікацыі розных гадоў і фотаздымкі. Усе яны раскрываюць кантэкст – сям’і і часу, – у якім узрастаў паэт Зьніч, філосаф і музыкант Алег Бембель, інак Мікалай, манах Іаан… Як сказаў нашаму карэспандэнту аўтар кнігі, „Шляхам сумоўя” – гэта спляценне ідэй, рухаў, постацяў, якія – на мяжы II-III тысячагоддзяў Хрыстовае Эры – усё яшчэ не могуць знайсці адказ на Пілатаўскае пытанне Богачалавеку „Што ёсць Ісціна?”

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

 

^C6D7B42A1D088C7E40FB329F789FCE2502507F561E8FCF369C^pimgpsh_fullsize_distr

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Жыровічы

Фота аўтара