«Шляхціц Завальня» на сцэне Купалаўскага тэатра
«Шляхціца Завальню» паставяць на сцэне Купалаўскага. Пра гэта на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін.
– Мы зараз рыхтуемся да выхаду ў ліпені спектаклю па Яну Баршчэўскаму «Шляхціц Завальня». У нас будзе прэм’ера прыблізна 8-9 ліпеня. І напрыканцы сезона я хачу аднавіць спектакль Дуніна-Марцінкевіча «Ідылія». Даўно ён у нас ішоў, шмат гадоў. І вось будзе такая трошкі новая яго рэдакцыя.
У верасні Купалаўскі тэатр адкрывае юбілейный – соты – сезон.
Сяргей Залескі, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
