Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017”



Напачатку новага, 2018 года, стаў вядомы шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017”, якую заснавала Таварыства Вольных Літаратараў у 1993 годзе, і з таго часу штогод вызначае лаўрэата за лепшую мастацкую беларускамоўную кнігу.

Сярод лаўрэатаў „Глінянага Вялеса” былі: Валянцін Акудовіч, Уладзімір Арлоў, Ігар Бабкоў, Сяргей Дубавец, Алег Мінкін, Уладзімір Някляеў, Алесь Разанаў, Андрэй Федарэнка.

З мінулага году шорт-ліст прэміі павялічыўся да сямі пазіцыяў.

У сёлетні шорт-ліст трапілі адзін паэтычны зборнік – Людміла Паўлікава-Хейдарава “Прыступкі да Храма Святога Духа” і шэсць кніг прозы.

Летась лаўрэтам прэміі стаў паэт Міхась Скобла за кнігу паэзіі «Камізэлькай для месяца».

 

Шорт-ліст літаратурнай прэміі “Гліняны Вялес-2017”

Зміцер Вайцюшкевіч “Простыя словы” Леанід Дранько-Майсюк “…Натуральны, як лінія небасхілу” Людміла Паўлікава-Хейдарава “Прыступкі да Храма Святога Духа” Ганна Севярынец „Дзень святога Патрыка” Павел Севярынец “Беларусалім” Макс Шчур “Галасы” Людміла Шчэрба “Урб@н.М: Адзін дзень не майго жыцця”