Што будзе з беларускай інтэлектуальнай кнігай?



Пяць дзён у Менску абмяркоўвалі беларускую інтэлектуальную кнігу. Сёння Першы фестываль інтэлектуальнай кнігі „Прадмова” завяршае сваю працу.

Галоўны арганізатар фестывалю, філосаф Павел Баркоўскі лічыць, што інтэлектуальная кніга патрабуе адмысловай падтрымкі:

– Калі мы прыцягваем увагу да гэтай кнігі, мы прыцягваем увагу і да кнігі наогул. Проста гэта кніга патрабуе больш падтрымкі, таму ёй трэба больш гэтага ўздыму, каб лепш прадавацца, лепш быць бачнай, ствараць попыт сярод чытачоў. Пакуль гэты попыт досыць нізкі.  

Фестываль інтэлектуальнай кнігі „Прадмова”, паводле арганізатараў, гэта крытычны агляд зробленага на беларускім кніжным рынку за апошнія гады. У межах фестывалю за пяць дзён адбылося каля 70 прэзентацый, сустрэч, дыскусій і майстар-класаў.

[Not a valid template]

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя, Менск