Што будзе з музейнай справай у Беларусі?



У Беларусі налічваецца 160 музеяў, якія маюць статус дзяржаўных і яшчэ каля 1,5 тысячы з’яўляюцца так званымі „грамадскімі”, якія дзейнічаюць пры нейкіх установах, пераважна адукацыйна-культурніцкіх, – такія дадзеныя з нагоды Міжнароднага дня музеяў агучылі ў Міністэрстве культуры.

Краязнаўца з Пінску Эдвард Злобін мяркуе, што карысці ад дробных музеяў не вельмі шмат:

Назіраючы гісторыю вельмі многіх музеяў, дробных і буйных грамадскіх музеяў, часамі задаешся пытаннем, што ўласна кажучы яны і не патрэбныя. Часамі ў такія музеі проста страшна заходзіць ці паказваць. Вельмі часта бывае, што чалавек, які займаўся, хварэў гэтай справай, сыходзіць. Усё гэта проста развальваецца. Так, кіраўнікі тых жа музеяў робяць проста непрафесійна. Напрыклад, дакументы 16-17 стагоддзя прыклеілі да кавалка фанеры і экспанавалі такім чынам, дакументы проста прапалі.

На думку суразмоўцы, лепш збіраць і захоўваць сведчанні даўніны ў буйных установах, дзе артэфактам будзе нададзена належная ўвага. У невялікія музеі можна перадаваць і копіі – гаворыць краязнаўца.     

Беларускае Радыё Рацыя