Што чакае гледачоў фэсту «Rajok»?



У сярэдзіне месяца, а менавіта 14 і 15 верасня, у Менску адбудзецца вялікі фестываль фальклорнай музыкі. Што чакае гледачоў фэсту? Каго ён можа зацікавіць? Пра гэта распавядае «Госць Рацыі» галоўны арганізатар фестывалю «Rajok» Сяржук Доўгушаў.

Паводле Сяржука Доўгушава, наведвальнікаў чакае шмат цікавостак:

– Першы дзень – гэта субота, 14 верасня, мы ўсіх чакаем ад 12 раніцы, у нас пачынаецца конкурс фальклорных калектываў. Мы аб’явілі гэты конкурс, можна падаць заяўкі і будзе журы, розныя падарункі, дыпломы, узнагароды. І лепшым калектывам будзе такі падарунак, адзін з асноўных – гэта запіс на студыі. А потым ужо пачнецца канцэртная частка. У нас выступае калектыў «Коліхі» – такая эксперыментальная капэла, якая працгвае традыцыі, як колісь гралі на скрыпцы, дудзе, цымбалах і народным барабане. Потым выступіць гурт «Гаманіна», музыку Полаччыны будзе прадстаўляць гурт «Варган», які выпусціў у 20018 годзе альбом, ды і шмат вядомых і цікавых іншых гуртоў і музыкаў выступяць на фэсце.

Цалкам гутарку з Сяржуком Доўгушавым слухайце ў далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя