Што чакаць ад «БАСмежжа» на юбілейным «Басовішчы»?



Юбілейнае «Басовішча». Што будзе адбывацца ў межах фэсту пад Беластокам, акрамя ўласна музычных выступаў?

Адна з арганізатарак Лідзія Пякарская распавядае пра тэрыторыю «БАСмежжа»:

– Там, вядома, будуць крамы, як заўсёды. І таксама хочам падрыхтаваць дыскусію з людзьмі, якія ладзілі калісьці «Басовішча», якія звязаны і з Беларуссю, і з Падляшшам, з нашай тоеснасцю. Таксама будзе беларуская інтэлектуальная гульня, якая будзе тычыцца «Басовішча» і яго гісторыі. І ўжо неўзабаве будзем аб’яўляць заяўкі на групы на гульню.

30-ае па ліку «Басовішча» пройдзе ва ўрочышчы Барык непадалёк ад польска-беларускай мяжы 19-20 ліпеня.

Стась Дадэрка, Беларускае Радыё Рацыя