Што чытаюць жыхары Гародні?
3-га сакавіка ў свеце адзначаюць Сусветны дзень пісменніка. Адзначаць у гэты дзень прафесійнае свята пісьменнікаў было вырашана ў 1986 годзе падчас кангрэсу Міжнароднага ПЭН-Клуба — міжнароднага саюза пісьменнікаў. Святкаваць гэтае свята было прапанавана не толькі самім пісьменнікам, але і іх чытачам.
На вуліцах Гародні карэспандэнт Радыё Рацыя апытаў жыхароў горада, што яны чытаюць:
– Чытаю апошнім часам Святлану Алексіевіч, Уладзіміра Караткевіча, а таксама беларускіх менскіх пісьменнікаў.
– Апошнім часам я чытаю кнігі па самаадукацыі, таму што ў наш складаны час трэба аператыўна атрымліваць новыя веды. Таму часу на мастацкую літарауру няма.
– Люблю чытаць сучасных пісьменнікаў. Імёны і іх творы не адкладваюцца ў памяці. Віктар Сазонаў спадабаўся мне з апошняга. Гэта з сучасных пісьменнікаў. Але ўсё часцей падабаецца вяртацца да класікі – да Быкава, да Караткевіча.
– Я закончыла чытаць “Зачараваныя смерцю” Святланы Алексіевіч, літаральна ўчора. І ўчора хацела знайсці ў інтэрнэце яе кнігі “Час сэканд-хэнд”. А перад гэтым чытала звычайны дэдэктыў.
Сярод сучасных карыстальнікаў электронных прыладаў вельмі папулярныя электронныя кнігі, а людзі старэйшага пакалення аддаюць перавагу кнігам на паперы, якія зараз каштуюць вялікіх грошаў, але пакуль не зышлі ў нябыт.
Беларускае Радыё Рацыя