Што хаваюць мемуары інсургентаў і як зразумець паўстанне 1863 года?
Што хаваюць мемуары інсургентаў і як зразумець паўстанне 1863 года? Да гадавіны студзеньскага паўстання 1863-1864 гадоў прайшла музейная ZOOM-лекцыя.
Распавядае адзін з яе мадэратараў гісторык, экскурсавод Цімафей Акудовіч:
– Усё паўстанне сканцэнтравана на адным чалавеку – на Каліноўскім. Хаця, у рэальнасці ўсё было па-іншаму. Каліноўскі супер важная фігура для таго паўстання, яшчэ больш важная фігура для нас сучасных беларусаў ХХ – ХХІ стагоддзя. Але для саміх паўстанцаў гэта быў адзін са шматлікіх камандзіраў, якіх было вельмі шмат у тым паўстанні, былі не менш важныя за яго. Калі апусціцца ад цэнтральных камандзіраў ніжэй, то там сотні прозвішчаў.
Музейная ZOOM-лекцыя „Лёсы паўстанцаў 1863-га” – сумесны праект да гадавіны Студзеньскага паўстання „Куфара старажытнасцяў” і „Арт Вандроўні”.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя