Што можна зрабіць з балотнага чарота?
Пляценне з чарота – гэта ўнікальная тэхніка, якая зрэдку сустракаецца на беларускім Палессі, больш распаўсюджаная ва Украіне.
У Беларусі ўнікальнае рамяство захоўвае рамесніца Таццяна Юрцэвіч, якая адмыслова з Лунінца завітала ў Гародню, каб падзяліцца сваімі ведамі і на практыцы паказаць, што можна сплясці сваімі рукамі з балотнай расліны.
– У нейкі адзін дзень мне захацелася гэтым займацца. Я дакладна ведала, што я хачу сплесці кошык з лазы. А пасля ўжо зацікавілася і чаротам. Знайшла ў інтэрнэце інфармацыю, як гэта ўсё робіцца. Дачакалася сезону, загатавала матэрыял, і справа пайшла. Увогуле, гэта ва Украіне вельмі распаўсюджана – там плятуць сумачкі, капялюшыкі, мужчыны носяць брылі з саломы.
Мерапрыемства адбылося ў гарадзенскай этна-краме “Цудоўня”.
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
Фота аўтаркі