Што ёсць філасофія сёння? Прэзентацыя кнігі



Прэзентацыя кнігі “Уводзіны ў філасофію. Нарысы. Тэксты. Мн: Выд-ва Зм. Коласа, 2019” адбудзецца 18 кастрычніка (пятніца) 2019 г. у „Акадэмкнізе”.

У сваіх выступах укладальнікі распавядуць гасцям пра агульную ідэю выдання, яго актуальнасць у найноўшым беларускім кантэксце. З урачыстым словам выступіць в.а. рэктара універсітэта імя Н. Гілевіча, старшыня ТБМ Алег Трусаў, на замову навуковага савету якога падрыхтаваная да выдання гэтая кніга. Таксама на прэзентацыі будуць прысутнічаць вядомыя беларускія інтэлектуалы, філосафы, якія падзеляцца сваёй візіяй пра тое, што ўяўляе філасофія сёння і як мы мусім ставіцца цяпер да ранейшай традыцыі.

Сярод выступоўцаў і шаноўных гасцей імпрэзы: Валянцін Акудовіч, Ігар Бабкоў, Павел Баркоўскі, Лявон Баршчэўскі, Ірына Дубянецкая, Уладзімір Мацкевіч, Анатоль Сідарэвіч, Алег Трусаў ды інш.