Што змянілася з часоў першага „Басовішча”?
Ужо з пятніцу ў Барыку ля Гарадка стартуе 25-ы фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча”.
“З часоў пачатку “Басовішча” змяніліся прынцыпы арганізацыі фестывалю,” – кажа Багдан Сіманенка, які быў арганізатарам ІІ фестывалю музыкі маладой Беларусі. Што змянілася з таго часу? Адказвае Багдан Сіманенка:
– Змяніліся законы ў Польшчы. Цяпер патрэбны пэўныя зоны, ахова, дазволы… Калісьці толькі паведамлялі паліцыю, што будзе мерапрыемства. І ўсё! Нават не прасілі дазволу. Толькі прасілі прыехаць медычную, пажарную службу ў мэтах бяспекі. І гэта было бясплатна. А зараз, як мне падаецца, усё зусім па-іншаму.
Самае галоўнае – клімат, які не змяніўся: па-ранейшаму кожны можа знайсці там нейкую адпаведную частку для сябе, дадае Багдан Сіманенка.
Ужо 18 ліпеня пачынаецца юбілейны 25-ы фестываль музыкі маладой Беларусі “Басовішча”.
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота generation.by