Штогадовае шоў „Калядны фэст”!
За час свайго існавання мерапрыемства стала чаканай падзеяй для ўсіх аматараў беларускай фальклорнай музыкі, якая, у сваю чаргу, была і застаецца візітнай карткай беларускай музычнай культуры.
“Наш фэст з’яўляецца спробай беларускіх музыкаў паказаць сувязь сучаснасці з мінулым. Канцэптуальна гэты фестываль не будзе асабліва адрознівацца ад папярэдніх — як заўсёды, збіраюцца найбольш цікавыя гурты сярэднявечнай і фолк-музыкі.
“Калядны фэст” пройдзе 25 снежня ў клубе Re:Public (Менск, вул. Прытыцкага, 62). Пачатак — 17:30
