Шукайце толькі на прасторах інтэрнэту
Такая сітуацыя зараз у незалежным тэатральным мастацтве.
У Кіеве адбылася прэм’ера спектакля па матывах рамана беларускага пісьменніка Сашы Філіпенка „Былы сын”, які забаранілі ставіць у Менску. Здзейсніў пастаноўку мастацкі кіраўнік Сучаснага мастацкага тэатра Уладзімір Ушакоў. Як расказвае, рэпетавалі ў Менску фактычна ў яго кватэры падпольна, а прэзентавалі спектакль у Кіеве, анлайн на прасторах інтэрнэту:
– Для аўтара гэта было вельмі важна, бо гэта спектакль пра Менск. Паказ атрымаўся, ён зараз у эфіры YouTube-канала Сучаснага мастацкага тэатру. Шкада, што не пабачылі гледачы, нас папярэджвалі, што могуць арыштаваць гледачоў. Мы зрабілі гэты паказ. Гэта нарэшце ажыццявілася ў Кіеве праз месяц пасля таго, як быў зроблены відэазапіс у Менску.
Хоць дзеянні рамана „Былы сын”, па якім пастаўлены спектакль, адбываецца ў 1999 годзе пасля трагедыі на Нямізе ў цэнтры Мінска і дзесяць гадоў пасля, але атмасфера на сцэне сугучная беларускім пратэстам 2020 года. Галоўны герой рамана, падлетак Францыск, трапіў у кому ў выніку масавай цісканіны ў падземным пераходзе на Нямізе, калі прыходзіць у сябе праз дзесяць гадоў – разумее, ён сам і людзі вакол змяніліся.
Беларускае Радыё Рацыя