Shuma ўпершыню чакае гледачоў анлайн на Менскім моры



Прыслухайцеся да старажытнаязычніцкіх матываў у модным электронным прадакшане Shuma сярод ляснога хараства, седзячы ў сябе дома.

Арганізатары VELO_ve Music Fest прапануюць гледачам  віртуальна накіравацца за горад і акунуцца ў магію вады і лесу, дзе па начах плёскаюцца хвалі і спяваюць свае дзікія песні русалкі.

Гурт Shuma сёння – адзін з трэндавых праектаў Беларусі, які ўсё часцей з’яўляецца ў анлайн-трансляцыях розных платформаў з хатнімі канцэртамі. Асаблівасць стрыму фестывалю VELO_ve Music – у незвычайнай лакацыі, якая дапамагае глыбей адчуць касмічную музычную атмасферу праекта. 

Разбавіць магічны анлайн-стрым вядучы праекта – вядомы шоўмен Андрэй Бонд, а таксама топавыя DJs Беларусі: Papa Bo Selektah і Magic. Падчас эфіру можна задаваць пытанні, дзяліцца сваімі ўражаннямі, а таксама ўзяць удзел  у творчым конкурсе. Усе падрабязнасці можна знайсці па спасылцы  ў бліжэйшыя дні. Вынікі Андрэй Бонд падвядзе напрыканцы эфіру. 

VELO_ve Music – Shuma 

Дзе:  VELO_ve Music Fest

Калі: 29 красавіка

Час стрыму: 20.00 – 00.00

Хто такія Shumа?

Гурт Shumасмелы электронны праект у стылі deep house, slow dance, dub techno, minimal, acid з мноствам узнагарод у Беларусі і за яе межамі. Ён пераасэнсоўвае ў музыцы амаль згубленыя старажытныя культурныя традыцыі.

Што за VELO_ve Music Fest?

Музыкальны  анлайн-сезон  VELO_ve Music Fest стартаваў у мінулую пятніцу з VELO_ve Джаз і працягнецца да канца траўня. У праекце запланавана 9 анлайн-стрымаў розных напрамкаў: хіп-хоп, тэхна, рок, фламенка, вядомыя каверы. Кожны раз арганізатары выбіраюць для артыстаў незвычайныя андэграўндныя лакацыі: ад Менскага мора да ўлюбёных пляцовак, не выходзячы з дому. 

Трансляцыі выходзяць па серадах і пятніцах а восьмай вечара і доўжацца да апоўначы. Навіны праекта, расклад выступаў, а таксама папярэднія анлайн-канцэрты размешчаны тут:

Сайт 

VK Facebook Instagram 

Увага! Важная інфармацыя

  • У раскладзе анлайн-фестывалю 13 траўня быў заяўлены гурт Molchat Doma, але музыкі, на жаль, не змогуць выступіць у прызначаную дату. Будзе замена. Сачыце за навінамі.

Генеральны інфармацыйны партнёр праекта VELO_ve Music Fest – партал Relax.by