Шведскі дзённік Аляксея Марачкіна і не толькі



Сёлета выйшла трэцяя кніга вядомага мастака Аляксея Марачкіна, якая называецца «Ад Магніта-Балабуя да Готланда. Старонкі з дзённіка і не толькі». Гэтую кнігу мастак пісаў на шведскай выспе Готланд.

„Кніга біяграфічная, але шмат у ёй і мастацкага”, – кажа Аляксей Марачкін.

– У кнізе некаторыя прозвішчы я памяняў, так, каб не было балюча, таму што заўсёды, калі ўспамінаеш суседзяў, вёску, людзей канкрэтных, то, канешне, могуць быць крыўды. Кніга хутчэй мастацка-дакументальная. Я ад Саюза пісьменнікаў быў камандыраваны на востраў Готланд. І там цэлы месяц я маляваў і, канешне, пісаў.

Кніга выйшла пад творчым псеўданімам мастака Алесь Мара. Выданне ілюстраванае графічнымі эскізамі, зробленымі ў роднай вёсцы і ў творчай вандроўцы на шведскую выспу Готланд.

 

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя