“Сіла праклённага слова”



У сталічным клубе “Грай”, у межах курсаў “Мова Нанова” прайшла прэзентацыя новай кнігі навукоўца Аляксея Ненадаўца “Сіла праклённага слова”, прысвечанай беларускім праклёнам і замовам.

Гаворыць аўтар:

– Мяне запрасілі выступіць перад слухачамі. Ну, і прадставіць кніжку і расказаць пра яе. Я паспрабаваў коратка ахарактарызаваць праблемы Дабра і Зла ў сённяшнім вымярэнні. У тым, як яно ўспрымаецца ў сучасным поглядзе. У тым, як мы адносімся да гэтай праблемы. І, на вялікі жаль, усё ж такі Зло актыўна перамагае Дабро. 

У кнізе доктара філалагічных навук сабраныя задукаментаваныя сведчанні выпадкаў, калі праклёны знахараў або неабазнаных у народнай магіі людзей мелі трагічныя наступствы.  

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя, Менск     

Фота аўтара