„Сімфонія яўрэйскага дрэва Берасцейшчыны”
„Сімфонія яўрэйскага дрэва Берасцейшчыны” – кнігу пад такой назвай прэзентавалі ў горадзе над Бугам.
Аўтар кнігі Уладзімір Глазаў, цягам некалькіх год публікаваў нарысы пра выбітных землякоў у мясцовай прэсе. „Яўрэйская частка” пазней увайшла ў кнігу:
– У першую чаргу, я думаю, як нейкі культурны складнік. Па-другое, трэба ж таксама нечым ганарыцца. Людзі, якія ў гэтай кнізе, іх лёсы часамі цяжкія, але яны як раз прадстаўляюць элементы гонару за тое, што ты жыхар горада Берасця.
Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным файле:
“Я думаю, што гэтая тэма будзе развівацца. Будуць далейшыя выданні, дзе больш шырокае кола асобаў будзе ўваходзіць у гэтыя кнігі і вучыць патрыятызму – любові да роднага гораду”, – падсумаваў берасцейскі гісторык, літаратар і журналіст Мікалай Аляксандраў.
Беларускае Радыё Рацыя