Францыску Скарыну прысвецяць п’есы і спектакль



У Беларусі рыхтуюцца адзначыць юбілейныя даты ў жыцці і дзейнасці Францыска Скарыны.

Францыск Скарына

Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі працягвае прыём п’ес і сцэнічных ідэй на конкурс, які спансуе “Беларусбанк”.

Распавядае прэс-сакратар тэатра Святлана Латышава:

– У наступным годзе будзе юбілей – 525 год з дня нараджэння Францыска Скарыны і 500 год першадрукарства. У кожнай намінацыі будзе грашовая ўзнагарода. Ёсць планы надрукаваць усе гэтыя п’есы ў зборніку, перакласці яго на іншыя мовы, бо Францыск Скарына, як мы ведаем, жыў і працаваў не толькі ў Беларусі. Таксама гэта спектакль, які будзе пастаўлены па гэтым п’есам, можа быць іншыя тэатры будуць ставіць, мы не ведаем. Хочацца паказаць іх таксама ў краінах, дзе жыў і працаваў Францыск Скарына. Так што ёсць такія планы.

Конкурс праводзіцца ў пяці намінацыях. Агулам “Беларусбанк” ахвяраваў на выплату ўзнагародаў яго пераможцам 26 тысяч новых беларускіх рублёў.

Максім Каўняровіч. Беларускае Радыё Рацыя