Схаваныя сэнсы паэзіі Усевалада Сцебуракі



У сталічным Музеі Максіма Багдановіча на прэзентацыі кнігі паэзіі “Сны дарог” яе аўтар Усевалад Сцебурака распавядаў пра схаваныя сэнсы, што тояцца ў выданні.

Вершык пачаўся пісацца выключна як жарт. Але мне чамусьці прыдумалася такая прыпіска. Гэты верш уяўляе сабой тэкст з песні з цудам ацалелага дзённіка, што належаў, верагодна, інсургенту легендарнага «Зялёнага дуба». Я гэта напісаў, яшчэ не скончыўшы верш, як легенду «Што за ерась мне прыйшла ў галаву». І потым гэты верш размясціў на старонцы ў фэйсбуку. Не прайшло і некалькіх гадзін, як я пачаў яго чытаць на розных паважаных інфармацыйных рэсурсах менавіта з пазнакай «Сенсацыя! Знойдзены верш камандзіра «Зялёнага дуба»! Знойдзены гімн! Знойдзена легендарная партызанская песня!»

Усевалад Сцебурака не толькі паэт, ён яшчэ і вядоўца шматлікіх імпрэз. Менавіта ён разам з легендарнай Зінаідай Бандарэнка адкрые ўрачыстую частку святкавання 100-годдзя БНР каля менскай оперы.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара