Сход беларусаў на Дзень Волі ў Лондане афлайн і анлайн
26 сакавіка Згуртаванне беларусаў у Вялікай Брытаніі запрашае на ўрачысты сход з нагоды 104-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.

Дата: 26 сакавіка
Час: 16.00 (час мясцовы)
Месца: Беларускі дом, 52 Penn Road, Лондан
Галоўны выступ сёлета будзе прысвечаны адносінам між Беларускай Народнай Рэспублікай і Украінскай Народнай Рэспублікай.
Падчас сходу таксама адзначаць 80-годдзе спадара Джыма Дынглі, даследчыка Беларусі, перакладчыка, добрага сябры брытанскай беларускай супольнасці на працягу многіх дзесяцігоддзяў.
Далучыцца анлайн можна будзе праз Zoom-спасылку.
