Скобла, Чыгрын і Бензярук сустракаліся з чытачамі на Берасцейшчыне



Беларускія літаратары і краязнаўцы Міхась Скобла, Сяргей Чыгрын і Анатоль Бензярук у год Скарынаўскага кнігадрукавання выступілі перад аматарамі беларускай літаратуры і гісторыі з Кобрына, Баранавіч і Бярозы. Сяргей Чыгрын пазнаёміў прысутных з сакрэтамі работы ў архівах. Анатоль Бензярук расказаў пра краязнаўчую працу па месцах Касцюшка. Чыгрын і Скобла пазнаёмілі сабраўшыхся з апошнімі сваімі выданнямі.

Сяргей Чыгрын:

– Час спагадлівым не бывае, гэта кніга пра лёс нашых людзей, лёс заходнікаў, трагічны лёс, пра тое, што адбывалася з вялікімі людзьмі ў Заходняй Беларусі, як яны тварылі, пры якіх умовах, як іх знішчалі.

Міхась Скобла:

– Беларуская літаратура – нацыястваральная. Кнігі трэба ведаць усім тым, хто цікавіцца Беларуссю. Недаўна выйшла мая кніга эсэяў, таксама гістарычных, літаратуразнаўчых – “Саркафагі страху”.

Міхась Скобла узнагароджаны за кнігу эсэ “Саркафагі страху” ўкраінскай прэміяй імя Міхася Жызнеўскага “Воін святла”.

Наведвальнікі мерапрыемства не толькі праслухалі цікавыя аповеды Скоблы пра кнігу Мікалая Улашчыка “Даць народу гісторыю” і атрымалі асалоду ад вершаў Міхася Скоблы, але змаглі набыць прадстаўленыя на сустрэчы кнігі.

Беларускае Радыё Рацыя